Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

На галоўную Экспазіцыя Навіны Адрасы Філіялы Кантакты

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска каля нетаропкай Свіслачы, у засені векавых дрэў. Будынак гэты, як і раней, называюць Дом Купалы.

Гісторыя музея Янкі Купалы налічвае больш за паўстагоддзя (пастанова выйшла ў 1944 г.). 20 верасня 1945 года гасцінна расчыніліся дзверы музея, наведвальнікаў сустрэла яго заснавальнік і першы дырэктар Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.

Да 1951 г. залы музея знаходзіліся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 да 1959 - у Доме пісьменнікаў па вуліцы Энгельса. Пачынаючы з 1959 года музей Янкі Купалы назаўсёды размясціўся ў прыгожым двухпавярховым будынку па адрасе вул. Я. Купалы, 4, пабудаваным па праекце архітэктараў Івана Валадзько і Віктара Волчака.

Стагоддзе таму на месцы музея Янкі Купалы знаходзіўся драўляны дом, дзе з 1927 па 1941 год жыў паэт. Тут жылі Янка Купала з жонкай Уладзіславай Францаўнай, маці паэта Бянігна Іванаўна, яго сёстры Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская з дзецьмі, Ганна Дамінікаўна Луцэвіч, а таксама дзяўчына, якая дапамагала па гаспадарцы. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны дом Купалы згарэў. У агні загінулі рукапісы, архіў, бібліятэка Песняра.

Вакол музея раскінуўся парк, які з 1962 года носіць імя Янкі Купалы. Парк адметны тым, што тут створаны Купалаўскі мемарыяльна-скульптурны комплекс.

Высіцца манументальны помнік, узведзены да 90-годдзя паэта (аўтары - беларускія скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Л. Левін, Ю. Градаў).

Ля падножжа помніка квітнее бронзавая папараць-кветка - сімвал Купалавай паэзіі.

Недалёка струменіць фантан "Вянок" са скульптурнымі фігурамі дзяўчат, якія пускаюць на ваду купальскія вянкі. Тут у бронзе і камені, у звонкіх і чыстых струменях фантана жыве наша памяць пра Янку Купалу.

Імя Купалы шырока ўшанавана не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Толькі ў Мінску з 1945 г. імя Янкі Купалы носіць вуліца, на якой размясціўся музей паэта, Нацыянальны акадэмічны тэатр (былы БДТ-1), Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, гарадская бібліятэка (па вуліцы В. Харужай, 16), сярэдняя школа № 19. З 1957 г. устаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за лепшыя творы паэзіі і драматургіі. Прэмію атрамалі 28 беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх М. Танк, П. Панчанка, У. Дубоўка, А. Макаёнак, А. Куляшоў, К. Крапіва і інш. Апошнім часам пра Янку Купалу з'яўляюцца новыя публікацыі і ўспаміны, з небыцця вяртаюцца забароненыя вершы і артыкулы пісьменніка. Штогод у дзень народзінаў Янкі Купалы у парку збіраюцца прыхільнікі яго таленту, каб аддаць даніну любові і павагі народнаму паэту Беларусі.

Музей Янкі Купалы мае філіялы:

    • "Вязынка"
    • "Ляўкі"
    • "Акопы"
    • "Яхімоўшчына
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.
State Exchange